Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Шануйце мову сваю!

Дата: 23 февраля 2013 в 17:06, Обновлено 6 апреля 2013 в 17:16
Автор: Цалко О. Л.
798 просмотров

Зараз у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Некаторыя з іх знаходзяцца пад угрозай знікнення. Наша мова таксама ў спісе стаіць адной з першых. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення ў лістападзе 1999 года Міжнародны фонд ЮНЕСКА абвясціў Дзень роднай мовы.
21 лютага ў нашай школе адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў любові і павагі да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
З самай раніцы настаўнікі, вучні і іншыя працаўнікі школы імкнуліся размаўляць па-беларуску, на перапынках гучала беларуская музыка, вершы беларускіх паэтаў. У холе была арганізавана выстава, прысвечаная дню роднай мовы, творчасці беларускіх аўтараў. Усё гэта стварала асаблівую атмасферу ў школе.
У гэты дзень адбылася сустрэча з мясцовай паэтэсай Валянцінай Пранкевіч. Прысутныя з захапленнем слухалі біяграфічныя звесткі, творы, звесткі аб стварэнні мастацкіх твораў. Сваім выступленнем Валянціна Пранкевіч закранула струны душы вучняў, і тыя пачалі марыць аб напісанні сваіх твораў.
Напрыканцы паэтэса агучыла жаданне аб тым, каб з цягам часу ў нашай школе з’явіўся мастак беларускага слова, пісьменнік або паэт. З такім жаданнем паэтэса прышывала гузік на традыцыйнае “Дрэва жаданняў” нашай школы.
Родная мова павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.