Тэма: Прыметнік як часціна мовы
Цімашэнка Алена Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Мэта: засваенне ведаў вучняў пра прыметнік як часціну мовы праз выкарыстанне дыферэнцыраванага падыходу.
Задачы: стварыць умовы для асэнсавання вучнямі спецыфікі прыметніка як часціны мовы, пашырыць уяўленні пра яго семантыку, граматычныя сувязі, сінтаксічную ролю; садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў выяўляць прыметнікі ў тэкстах; спрыяць выпрацоўцы навыкаў ужываць прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні; садзейнічаць выхаванню любові да прыроды, роднага краю.
Тып урока: урок паведамлення новых ведаў і фарміравання ўменняў і навыкаў